Map Graph

Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт

Бабруйскі гарадскі выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі горада Бабруйск Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Бабруйскаму гарадскому Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю гарвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Бабруйска, у будынку на плошча У. І. Леніна, 1.

Read article
Файл:Бабруйск._плошча_Леніна._Гарвыканкам.jpg